БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: У суботніх акцыях узялі ўдзел няшмат людзей

24.01.2021 / 16:13

Nashaniva.com

У несанкцыянаваных акцыях, якія прайшлі ў расійскіх гарадах 23 студзеня, прынялі ўдзел не так шмат грамадзян. Так ацаніў колькасць удзельнікаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, падобныя незаконныя мерапрыемствы ладзяць тыя, хто спрабуе разгайдаць сітуацыю. Аднак у іх зрабіць гэта не атрымліваецца, бо ў акцыях удзельнічае значна менш людзей, чым галасуе за кіраўніка дзяржавы Уладзіміра Пуціна, мяркуе Пяскоў.

Прадстаўнік Крамля звярнуў увагу на тое, што шмат расіянаў прагаласавалі за папраўкі ў Канстытуцыю. Пры гэтым ён адзначыў, што з павагай ставіцца да ўсіх пунктаў гледжання, але катэгарычна супраць удзелу ў няўзгодненых акцыях, бо гэта з'яўляецца парушэннем закона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула