БЕЛ Ł РУС

Суд адмовіўся вызваліць Аляксея Навальнага

28.01.2021 / 15:37

Nashaniva.com

Маскоўскі абласны суд адмовіўся задаволіць апеляцыйную скаргу абароны палітыка Аляксея Навальнага на яго змяшчэнне пад варту на 30 сутак.

Пра гэта паведамляе meduza.io.

«Усё гэта — адно вялікае парушэнне закона, дэманстратыўнае парушэнне закона. Вы чыталі пратакол судовага пасяджэння? Калі так, то вы павінны былі смяяцца на ўвесь Маскоўскі абласны суд», — заявіў Аляксей Навальны, які ўдзельнічаў у пасяджэнні па відэасувязі з СІЗА «Матроская цішыня».

Аляксея Навальнага затрымалі 17 студзеня ў аэрапорце Шарамеццева, калі ён вярнуўся ў Расію з Нямеччыны, дзе лячыўся пасля атручвання ядам з групы «Навічок». 

Навальнага затрымалі на патрабаванне Федэральнай службы выканання пакаранняў, (ФСВП) якая настойвае на тым, каб яму замянілі ўмоўны тэрмін па справе «Іў Рашэ» (тры з паловай гады) на рэальны. Пасяджэнне суда па заяве ФСВП прызначылі на 2 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула