БЕЛ Ł РУС

BYPOL сцвярджае, што беларускіх салдат адправяць у Сірыю для арганізацыі патрулявання

30.01.2021 / 16:7

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі ініцыятывы BYPOL, у Заходняе і Паўночна-Заходняе аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл Беларусі прыйшла разнарадка па выдзяленні вайскоўцаў для арганізацыі патрулявання тэрыторый у Сірыі. Як мяркуецца, першая адпраўка байцоў у колькасці 300 чалавек з кожнага камандавання адбудзецца ў верасні 2021 года.

Фота Надзеі Бужан.

Сцвярджаецца, што кантрактнікам абяцаюць каля $2000 даляраў штомесяц.

Ініцыятыва паведамляе, што камандаванне сіл спецыяльных аперацый праз сваіх ідэолагаў нібыта ўжо пачало актыўную прапагандысцкую кампанію па вярбоўцы ў міратворцы салдат тэрміновай службы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула