БЕЛ Ł РУС

Тры чалавекі пацярпелі ў аварыі на МКАД, вінаваты ўцёк

31.01.2021 / 09:27

Nashaniva.com

Кіроўца «Міцубісі», рухаючыся па пуцеправодзе з боку вуліцы Кіжаватава, падчас выезду на МКАД не саступіў дарогу і сутыкнуўся з таксоўкай, аўтамабілем «Рэно», паведамляе ДАІ Мінска.

«Рэно» ад удару адкінула на дарожную агароджу і развярнула. Кіроўца «Міцубісі» з месца здарэння ўцёк. Яго шукаюць.

У выніку аварыі кіроўца аўтамабіля «Рэно» і дзве пасажыркі з траўмамі дастаўленыя ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула