БЕЛ Ł РУС

Банкам дазволена браць у залог зямельныя ўчасткі і здаваць іх у арэнду

3.06.2009 / 19:1

Усім банкам у Беларусі дазволена браць у залог зямельныя ўчасткі і здаваць іх у арэнду. Указ аб гэтым нумар 276 "Аб асобных пытаннях банкаўскай дзейнасці і прызнанні страціўшымі сілу некаторых указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" быў падпісаны 2 чэрвеня.

Асноўная ўмова - наяўнасць ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў частцы правядзення банкаўскай аперацыі па размяшчэнні прыцягнутых грашовых сродкаў ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула