Мінчук некалькі месяцаў раскідваў металічныя шыпы каля РУУС
Ён майстраваў шыпы з цвікоў і раскідваў іх перад прыбыццём міліцэйскага транспарту, а тыя, што засталіся, пасля праезду аўтамабіляў сілавікоў забіраў, каб не пашкодзіць машыны звычайных людзей.
Увечары 2 лютага каля Першамайскага РУУС сталіцы АМАП затрымаў 56-гадовага мужчыну: той раскідваў самаробныя металічныя шыпы. Пакуль вядома аб прабітых колах у трох службовых машынах, паведамляе МУС.
Мужчына рабіў свае вылазкі на працягу некалькіх месяцаў.