Новы пасол ЗША ў Беларусі сустрэлася з Латушкам
Прызначаная пасол ЗША ў Мінску Джулі Фішэр сустрэлася ў Варшаве з кіраўніком Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Паўлам Латушкам, «каб даведацца аб важнай працы», якая праводзіцца НАК, паведаміла пасольства ЗША ў Беларусі.
Фішэр і Латушка абмеркавалі «мноства тэм, уключна з падтрымкай Беларусі Злучанымі Штатамі, а таксама Акт аб дэмакратыі ў Беларусі».
Таксама Фішэр абмеркавала сітуацыю ў Беларусі з намеснікам кіраўніка польскага МЗС Марцінам Пшыдачам.
Як паведамлялася раней, Джулі Фішэр 1—8 лютага наведае некалькі еўрапейскіх сталіц, сустрэнецца з партнёрамі ўрадаў, навуковых колаў і грамадзянскай супольнасці для абмеркавання сумеснай працы дзеля падтрымкі беларускага народа па захаванні суверэнітэту і незалежнасці, умацавання дэмакратыі і павышэння дабрабыту.