БЕЛ Ł РУС

У 89-гадовай маці перакладчыцы Вольгі Калацкай прайшоў ператрус

4.02.2021 / 12:54

Nashaniva.com

89-гадовая маці затрыманай перакладчыцы Вольгі Калацкай паведаміла, што ў яе кватэры следчыя правялі ператрус па справе Вольгі, паведамляе БАЖ.

Вядома, што забралі ключы ад кватэры самой Вольгі і паехалі з ператрусам туды, — паведаміла Анега Іванаўна Калацкая.

Нагадаем, што Вольга Калацкая была затрыманая 15 студзеня. Яе вінавацяць па арт.339 КК у злосным хуліганстве.

Вольгу затрымалі падчас занятку па англійскай мове, цяпер яна ў жодзінскім СІЗА.

«Я не прамяняю гэты год ні на які іншы!» Што вядома пра арыштаваную перакладчыцу Вольгу Калацкую

Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскі СІЗА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула