БЕЛ Ł РУС

Нямеччына палегчыць візавы рэжым для беларусаў, якія зазналі пераслед

4.02.2021 / 15:14

Nashaniva.com

Пра гэта ў чацвер, 4 лютага, паведаміла выданне Süddeutsche Zeitung. Паводле выдання, гаворка ідзе пра «ахвяраў катаванняў», актывістаў, якім патрабуецца абарона, якія пераследуюцца, і бліжэйшых членаў іх сем’яў.

Інфармацыю аб спрашчэнні візавага рэжыму агучыў дзяржаўны міністр па справах Еўропы ў МЗС Германіі Міхаэль Рот у адказ на запыт дэпутата партыі «Зялёных» Мануэля Сарацына.

«Зялёныя» вітаюць гэтае рашэнне як «знак салідарнасці з беларускім дэмакратычным рухам», піша Süddeutsche Zeitung.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула