БЕЛ Ł РУС

У Гомелі мужчыну за фатаграфію з партыйным сцягам каля елкі аштрафавалі на 580 рублёў

5.02.2021 / 17:34

Nashaniva.com

Гамельчука Вадзіма Васільева асудзілі за фатаграфію з партыйным сцягам ля елкі, паведамляе тэлеграм-канал «Гомельская вясна».

Мужчына — сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. 1 студзеня ён з аднапартыйцамі сфатаграфаваўся са сцягам БСДП каля елкі. За гэта на яго склалі адміністрацыйны пратакол.

Суд прызнаў гамяльчаніна вінаватым і прызначыў яму штраф у 20 базавых велічынь — 580 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула