БЕЛ Ł РУС

«Я некалькі месяцаў жыву ў іншай краіне»: Раман Пратасевіч адрэагаваў на запыт уладаў аб экстрадыцыі з Польшчы

7.02.2021 / 14:02

Nashaniva.com

Аўтары тэлеграм-каналаў, унесеных у экстрэмісцкі спіс, адрэагавалі на запыт афіцыйнага Мінска да ўладаў Польшчы выдаць іх.

Раман Пратасевіч. Фота Радыё Свабода

Сцяпан Пуціла заявіў, што Следчы камітэт не расследуе сотні спраў пра катаванні і гвалт, але патрабуе ад іншай краіны «выдаць таго, каго па азначэнні выдаць не могуць», піша Радыё Свабода.

Раман Пратасевіч у сваім твітары напісаў, што, пабачыўшы навіну пра патрабаванне да Польшчы выдаць яго, засмяяўся.

«Дарагія спецслужбы, я ўжо амаль пяць месяцаў жыву ў іншай краіне. Так што адпраўляйце свае паперкі каму заўгодна і колькі заўгодна далей».

Сегодня утром проснулся от сообщений о том, что Беларусь отправила документы на мою экстрадицию из Польши. И очень сильно рассмеялся.

Дорогие спецслужбы, я уже почти 5 месяцев живу в другой стране. Так что отправляйте свои бумажки кому угодно и сколько угодно дальше.

— Roman Protasevich (@pr0tez) February 7, 2021

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула