БЕЛ Ł РУС

Генпракуратура накіравала ў Расію запыт аб выдачы Аляксея Кудзіна

10.02.2021 / 16:13

Nashaniva.com

Генпракуратура Беларусі накіравала на адрас Генпракуратуры Расіі просьбу аб выдачы байца ММА Аляксея Кудзіна для прыцягнення да крымінальнай адказнасці, паведамляе Рэгіянальная газета.

Фота Настассі Уткінай

Крымінальная справа па абвінавачванні Кудзіна па частцы 2 артыкула 363 КК Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ў вытворчасці суда Маладзечанскага раёна. Яму інкрымінавана «супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў і іншай асобе пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучаны з ужываннем гвалту».

Кудзін не з’явіўся ў судовае пасяджэнне ў Маладзечне і быў аб’яўлены судом у вышук. 21 студзеня яго затрымалі ў Расіі.

«Усіх нюансаў свайго перакідання за кардон я раскрыць не магу». Баец Кудзін, які адправіў сілавіка ў накаўт, даў першае інтэрв'ю пасля ўцёкаў

Сябар: Ён не захацеў прымаць статус палітычнага ўцекача ў Еўропе і вярнуўся ў Расію ў манастыр

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула