БЕЛ Ł РУС

Доктар з Пінска адмовіўся ехаць на «Усебеларускі сход»: Маёй думкі ніхто і не пытаўся

11.02.2021 / 09:26

Nashaniva.com

Пінскі доктар, які распавёў, што стаў дэлегатам УНС па ініцыятыве мясцовага Савета дэпутатаў, у Мінск так і не паехаў, паведамляе «Медыя-Палессе».

Фота з сацыяльных сетак

Дэлегаты ад Піншчыны адправіліся ўчора ў Мінск на «Усенародны беларускі сход». Сярод пасажыраў не аказалася Мікалая Целяціцкага. Месяц таму ў фэйсбуку доктар Пінскай дзіцячай бальніцы пракаментаваў публікацыю, што ў СМІ адсутнічалі спісы дэлегатаў на УНС ад горада, хоць іх выбралі яшчэ да Новага года. Карэспандэнты даведваліся прозвішчы праз свае крыніцы.

— Адно скажу, што для ўдзелу асабіста мяне абраў Савет дэпутатаў, майго меркавання ніхто не пытаўся. У цяперашні час я звычайны доктар — дзіцячы хірург, якім з'яўляюся больш за 20 гадоў, тысячы аперацый, — пісаў Мікалай Целяціцкі ў сацыяльных сетках.

У размове з карэспандэнтам доктар адзначыў, што адмовіцца ад удзелу ва УНС было яго асабістым рашэннем з-за сямейных абставінаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула