БЕЛ Ł РУС

Апеляцыю Наталлі Хершэ адхілілі: яна застаецца ў калоніі

16.02.2021 / 11:06

Nashaniva.com

Мінскі гарадскі суд разгледзеў сёння апеляцыю па справе Наталлі Хершэ: беларускі, якая 12 гадоў жыве ў Швейцарыі. У верасні яна на некалькі дзён вярнулася на радзіму — усё скончылася калоніяй.

На суд прыйшоў пасол Швейцарыі. Фота Надзеі Бужан

19 верасня Наталлю затрымалі пасля ўдзелу ў жаночым маршы. Яна супраціўлялася і сцягнула з сілавіка балаклаву, што расцанілі як супраціў работніку міліцыю з прымяненнем гвалту.

На Хершэ завялі крымінальную справу, 7 снежня суддзя Сяргей Шаціла агучыў вырак: 2,5 гады калоніі.

Судовая калегія па крымінальных справах Мінгарсуда 16 лютага разглядзела апеляцыю Хершэ на прысуд суда Савецкага раёна.

Перад працэсам Наталля прасіла, каб ёй дазволілі ўдзельнічаць у пасяджэнні, а таксама — каб яе праверылі на паліграфе. Але ж гэтыя хадайніцтвы адхілілі. Адпаведна, сама Хершэ на пасяджэнні не прысутнічала.

Суд зачытаў просьбы Наталлі аб спыненні справы, выслухаў аргументы яе адвакатаў, якія ўказалі на неадназначныя моманты ў справе і папрасілі хаця б змяніць прысуд на не звязаны з пазбаўленнем волі.

Але нічога нечаканага — прысуд Савецкага раёна пакінулі без змен. Наталля Хершэ застанецца ў калоніі.

«У Швейцарыі ў яе было цудоўнае жыццё, але яна лічыла, што цяпер мусіць быць на радзіме». Хто такая Наталля Хершэ, якую пасадзілі за сарваную балаклаву

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула