БЕЛ Ł РУС

П'яны пасажыр спрабаваў душыць памочніка машыніста ў цягніку пад Баранавічамі

17.02.2021 / 18:58

Nashaniva.com

Падчас руху саставу п'яны 58-гадовы жыхар Ганцавіцкага раёна стаў пагражаць касіру, якая прымала аплату ў пасажыраў за праезд, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

На дапамогу жанчыне прыйшоў 24-гадовы памочнік машыніста, які засланіў калегу і паспрабаваў спыніць нападніка.

Тады дэбашыр накіраваў агрэсію на абаронцу: стаў яго біць і спрабаваў душыць. Завязалася бойка.

Пасажыр, які знаходзіўся побач, прыйшоў на дапамогу і адцягнуў хулігана, які працягваў рукамі і нагамі наносіць удары.

У выніку ніхто сур'ёзна не пацярпеў, у дачыненні да хулігана распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула