БЕЛ Ł РУС

Маразы адступаюць. Наперадзе адліга і галалёдзіца

19.02.2021 / 11:46

Nashaniva.com

У суботу ўжо ноччу вялікі баланс тэмператур: ад -8 да -15°С, па ўсходзе -16…-20°С. Удзень ад -8°С па ўсходзе да + 4°С па Брэсцкай вобласці.

У Мінску, паводле meteoinfo.by, уначы да мінус 15°С, раніцай да мінус 11°С. Удзень да мінус 4°С, а пад вечар ужо нуль. Чакаецца мокры снег.

У нядзелю далейшае паслабленне маразоў, там-сям туманы, на дарогах галалёдзіца. Уначы ад -6 да +1°С.

У Мінску цягам сутак каля нуля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула