БЕЛ Ł РУС

У Мінску дзіця выбегла на чырвоны сігнал і трапіла пад машыну, ад удару яго адкінула на іншае аўто

19.02.2021 / 19:39

Nashaniva.com

У Мінску дзіця выбегла на дарогу на чырвонае святло і патрапіла пад колы. ДТЗ здарылася 19 лютага на Гарадзецкай, паведамілі ў ДАІ.

Жанчына за рулём Jaguar ехала з боку вуліцы Астрашыцкай у напрамку МКАД. Каля 8:10 яна збіла хлопчыка, які на забараняльны сігнал святлафора раптоўна выбег на праезную частку. Ад удару дзіця адкінула на Opel.

Хлопчык атрымаў траўмы рознай ступені цяжару. Яго даставілі ў медустанову. Праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула