БЕЛ Ł РУС

Маладзёны купілі ў Маскве фальшывыя расійскія рублі, а прадавалі іх у Беларусі

23.02.2021 / 15:45

Nashaniva.com

Прынамсі яны так кажуць.

Фота Генпракуратуры

Пра выпадак паведамляе Генпракуратура.

Хлопцам 19 і 21 год. Яны набылі і захоўвалі не менш за сем фальшывых купюр у 5000 рублёў. Частку гэтых грошай яны неўзабаве збылі.

Адзін з абвінавачаных растлумачыў, што купілі фальшывыя грошы ў Маскве восенню 2020-га.

Сілавікі канфіскавалі шэсць такіх купюр, калі людзі, якія іх набылі (не ведалі, што грошы фальшывыя), спрабавалі іх абмяняць у банках краіны.

Цяпер абвінавачаныя пад вартай і хатнім арыштам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула