БЕЛ Ł РУС

Для барацьбы з каранавірусам прыцягнулі 35% ад усіх дактароў

24.02.2021 / 12:49

Nashaniva.com

Пра гэта сёння паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Яго словы цытуе тэлеграм-канал ведамства.

«Для працы з COVID-19 былі прыцягнутыя 35% ад усіх дактароў і 45% сярэдніх медработнікаў», — сказаў міністр.

Паводле слоў, канчатковыя вынікі ў барацьбе з пандэміяй будуць падведзеныя пасля завяршэння эпідэмічнага сезона.

Піневіч падкрэсліў, што ўсе стратэгічныя рашэнні прымаліся на ўзроўні Лукашэнкі. З моманту эпідэміі пад яго кіраўніцтвам было праведзена больш за 30 нарад, былі сфармаваны штаб на ўзроўні ўрада і рэгіянальныя штабы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула