БЕЛ Ł РУС

У штабе Ціханоўскай ацанілі, якую эканамічную дапамогу атрымае Беларусь, калі правядзе сумленныя выбары

24.02.2021 / 13:44

Nashaniva.com

Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч распавёў, на якую фінансавую і эканамічную падтрымку можа разлічваць Беларусь пасля дэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў.

Аляхновіч адзначыў, што ў праекце плана ЕС «шмат карысных прапаноў для эканомікі Беларусі». Да іх адносяцца:

— значнае павелічэнне фінансавання прыватнага бізнэсу і буйных інфраструктурных праектаў праз Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскі інвестыцыйны банк;

— развіццё энергетычных, экалагічных і іншых трансгранічных і бізнэс-праектаў у межах Усходняга партнёрства;

— прыняцце пагаднення аб прыярытэтах партнёрства Беларусі і ЕС;

— падтрымка новай праграмы стабілізацыі Беларусі з МВФ, уключаючы дадатковае фінансаванне ЕС праз механізм «макрафінансавай дапамогі»;

— падтрымка ўступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю;

— тэхнічная дапамога Беларусі ў распрацоўцы рэгулятарных і галіновых рэформаў з удзелам Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Сусветнага банку і ЕБРР;

— бязвізавы рэжым для беларусаў.

На думку Аляхновіча, Еўрасаюз і еўрапейскія банкі — не адзіныя, хто гатовы дапамагчы Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула