БЕЛ Ł РУС

Грузія з 1 сакавіка адкрые межы для беларусаў. Калі будзе адмоўны тэст на каранавірус

24.02.2021 / 13:54

Nashaniva.com

Адкрываюцца межы таксама для расіян, украінцаў, армян і азербайджанцаў.

ТАСС

«Мы прынялі рашэнне пра паслабленне мер у сувязі з допускам падарожнікаў у краіну. У спіс краін, грамадзяне якіх могуць прыбываць у Грузію па паветры з адмоўным вынікам ПЛР-тэсту, з 1 сакавіка дададуцца Арменія, Азербайджан, Беларусь, Казахстан, Расія, Украіна», — сказаў прэм'ер Іраклій Гарыбашвілі.

Ён дадаў, што сухапутныя межы краіны па-ранейшаму застануцца закрытымі для турыстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула