БЕЛ Ł РУС

Экс-кіраўніка рэгіянальнага аддзялення Белгазпрамбанка з каманды Бабарыкі прысудзілі да 3 гадоў калоніі

26.02.2021 / 17:19

Nashaniva.com

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва вынеслі прысуд па справе былога дырэктара Магілёўскай абласной Дырэкцыі ААТ «Белгазпрамбанк» Сяргея Кармызава, перадае БелТА.

Суддзя агучыла прысуд — 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, штраф у памеры 300 базавых велічынь, пазбаўленне права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых работ, тэрмінам на 5 гадоў.

Нагадаем, у дачыненні да кіраўніка Магілёўскай абласной дырэкцыі Белгазпрамбанка Сяргея Кармызава была заведзеная крымінальная справа. Яго абвінавачвалі ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры.

Гаворка ідзе аб маніпуляцыях з выдачай банкаўскіх крэдытаў, гэта значыць, фактычна, аб іх продажы. Адзначаецца, што пацярпелыя ацанілі шкоду «ў дзясяткі тысяч даляраў».

Кармызаў быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.

Кармызава затрымалі 12 чэрвеня разам з каардынатарам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Магілёўскай вобласці Уладзімірам Дударавым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула