У Барселоне падчас пратэстаў супраць прысуду рэперу затрымалі 10 чалавек
У Барселоне, дзе праходзяць масавыя пратэсты супраць арышту і прысуду рэперу Пабла Аселю, які крытыкаваў іспанскага караля, затрымалі 10 чалавек за акты гвалту і вандалізм.
Адзін з затрыманых падазраецца ў падпале аўтамабіля. Раней паліцэйскія затрымалі двух чалавек за напад на сілавікоў і парушэнне грамадскага парадку.