БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Ніякага трансферу ўлады ў Беларусі быць не можа

2.03.2021 / 13:19

Nashaniva.com

Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў Палацы Незалежнасці, на якой прысутнічалі прэм'ер Раман Галочаўнка, міністр абароны Віктар Хрэнін, дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч і начальнік дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Алег Воінаў, паведамляе БелТА.

«Тэма «трансферу ўлады» ў Беларусі на перамовах у Сочы не абмяркоўвалася, як ужо паспелі напісаць у некаторых СМІ.

«Ніякага трансферу быць у Беларусі не можа. Я ўжо сказаў: ніякія дзеці, ніякія ўнукі і праўнукі не могуць пасля прэзідэнта Лукашэнкі прэтэндаваць на гэтую пасаду. Усё будзе па Канстытуцыі і законе. Канстытуцыю мы прымем, як я казаў, у студзені-лютым наступнага года. Вось і ўвесь трансфер улады. Усе, нават вы ўчатырох (удзельнікі нарады), вы можаце ўдзельнічаць у гэтых выбарах пасля Канстытуцыі — і парламенцкіх, і прэзідэнцкіх», — цытуе словы Лукашэнкі БелТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўнутраная палітыка Беларусі — гэта справа выключна самой Беларусі. «Таму ні аб якім трансферы ўлады мы нават не гаварылі. Гэта было б нават непрыстойна з боку гаспадара гэтай сустрэчы.

Як мы тут будзем наладжваць унутрана сваю краіну, гэта наша справа. Вось знешнюю палітыку, аб чым мы дамаўляліся, мы будзем каардынаваць, як цяпер», — дадаў ён.

БелТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула