БЕЛ Ł РУС

Былога кіраўніца МЗС Аўстрыі запрасіла Пуціна на сваё вяселле. Цяпер яе вылучылі ў раду дырэктараў «Раснафты»

3.03.2021 / 17:44

Nashaniva.com

Урад Расіі вылучыў былога кіраўніка МЗС Аўстрыі Карын Кнайсль у раду дырэктараў «Раснафты» ў якасці незалежнага дырэктара.

Акрамя Кнайсль, урад вылучыў у незалежныя члены савета дырэктараў «Раснафты» былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра.

Карын Кнайсль займала пасаду міністра замежных спраў Аўстрыі са снежня 2017-га да чэрвеня 2019-га. У 2018 годзе Уладзімір Пуцін танцаваў на яе вяселлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула