БЕЛ Ł РУС

Шматпавярховік у Новай Баравой памецілі чырвона-зялёным сцягам

4.03.2021 / 18:22

Nashaniva.com

У Новай Баравой на даху аднаго з дамоў усталявалі вялікі чырвона-зялёны сцяг. Гаворка ідзе аб шматпавярховіку па адрасе: Нябесная, 1/2. Пра сітуацыю Tut.by паведамілі мясцовыя жыхары.

4 сакавіка да дома ў Новай Баравой прыехалі сілавікі, пішуць мясцовыя жыхары.

«У чаце з'явілася інфармацыя, што ў старшыні таварыства ўласнікаў запатрабавалі прымусовы доступ на дах. Ніякіх дакументаў не далі, супрацоўнікаў абслугоўваючай кампаніі на месца не пусцілі», — распавядаюць суразмоўцы.

На ўдакладняючае пытанне чытачы адказваюць: не, бел-чырвона-белага сцяга на даху не было.

У эксплуатуючай кампаніі «А-100 камфорт» распавялі, што ў курсе сітуацыі. «Ніякіх зваротаў аб прадастаўленні доступу да нас не паступала».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула