БЕЛ Ł РУС

Золатавалютныя рэзервы за люты скараціліся нязначна

5.03.2021 / 13:28

Nashaniva.com

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 сакавіка склалі 7 млрд 114,5 млн даляраў ЗША.

За люты яны знізіліся на 88,9 млн (на 1,2%) пасля скарачэння ў студзені на 265,0 млн (на 3,5%).

Паведамляецца, што падтрыманню ўзроўню ЗВР у лютым спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём ЗВР на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за 6,0 млрд даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула