БЕЛ Ł РУС

Турцыя ўводзіць электронныя анкеты для ўезду

11.03.2021 / 13:57

Nashaniva.com

Улады Турцыі з 15 сакавіка адмяняюць папяровую анкету для ўязджаючых у краіну і ўводзяць яе электронны варыянт, паведамляе tio.by.

Wikimedia Commons

Запоўніць анкету здароўя турысты павінны максімум за 72 гадзіны да вылету ў Турцыю на спецыяльнай старонцы. Запоўненую анкету трэба раздрукаваць або спампаваць на смартфон, планшэт або іншую прыладу.

Яе наяўнасць праверыць супрацоўнік авіякампаніі ў аэрапорце вылету, а пры адсутнасці гэтага дакумента адмовіць у пасадцы на борт.

Мера закліканая даць уладам самую свежую інфармацыю пра здароўе пасажыра. На падставе даных анкеты аўтаматычна сфармуецца індывідуальны код HES, з дапамогай якога з турыстам звяжуцца пры выяўленні яго кантактаў з хворым на COVID-19.

За прадастаўленне ілжывай інфармацыі турыстам пагражаюць часовай забаронай на ўезд у Турцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула