Піневіч паабяцаў, што з наступнага тыдня вакцынацыя ад каранавіруса стане больш інтэнсіўнай
Пра гэта паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, піша БелТА.
БелТА
«На наступным тыдні (з 15 сакавіка) мы пачынаем вакцынацыю больш інтэнсіўна — упершыню пачнуць прышчапляцца больш за 90 тыс. чалавек.
Ужо завяршылі вакцынацыю 20 тыс. чалавек, і 10 тыс. будзе ў другі этап. Гэта значыць, у нас будзе 120 тыс. вакцынаваных», — распавёў міністр. Паводле яго слоў, у найбліжэйшы час у Беларусь паступіць 100 тысяч доз расійскай вакцыны.
«Канец сакавіка — красавік — гэта той перыяд, калі вакцынацыя выйдзе за межы тых кантынгентаў, якія мы пазначалі адразу: работнікі медыцынскія, сацыяльныя, гандлёвыя, транспартныя», — адзначыў Дзмітрый Піневіч.
Ён растлумачыў, што акрамя медработнікаў у першую чаргу будуць прывіваць супрацоўнікаў адукацыі і органаў сацыяльнай абароны, асабліва тых, хто працуе ў інтэрнатах для пажылых людзей з кругласутачным знаходжаннем. Гэты ўразлівы кантынгент неабходна засцерагчы ў першую чаргу, перакананы міністр.
«З улікам таго, што вакцыны (і расійская, і інактываваная кітайская) маюць паказанні «60 плюс», будзем глядзець (магчымасць вакцынаваць) і кантынгенты пажылога насельніцтва, нашых бабуль і дзядуль», — сказаў Дзмітрый Піневіч.