БЕЛ Ł РУС

Ад моцнага ветру пацярпелі сотні населеных пунктаў Беларусі

12.06.2009 / 10:56

Nashaniva.com

У Бярэзінскім раёне былі абясточаныя 102 вёскі.

Моцны вецер, які прайшоў па Гомельскай вобласці 11 чэрвеня, прынёс разбурэнні ў пяці раёнах: Лельчыцкім, Петрыкаўскім, Акцябрскім, Рэчыцкім і Жлобінскім.

Як паведаміў БелаПАН прэс‑сакратар абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, у выніку стыхіі былі абясточаны 102 населеныя пункты. Раніцай 12 чэрвеня электразабеспячэнне адноўлена амаль ва ўсіх вёсках. Больш за ўсё пацярпеў Лельчыцкі раён. Тут ветрам былі пашкоджаны шыферныя дахі некалькіх ферм і больш як дзесяці прыватных дамоў. Працягваюць паступаць звесткі аб іншых разбурэннях.

Вечарам 11 чэрвеня ў выніку ўзмацнення ветру адбылося адключэнне электразабеспячэння ў шэрагу населеных пунктаў Мінскай вобласці.

Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама,

у Бярэзінскім раёне пацярпелі 169 населеных пунктаў,
а таксама Бярэзінскі льнозавод, Бярэзінскі сырзавод, Бярэзінскі спіртзавод, 34 малочна‑таварныя фермы. У Любанскім раёне20 населеных пунктаў, пяць ферм.

У Чэрвеньскім раёне ў пяці населеных пунктах пашкоджаны дахі жылых дамоў і іншых аб’ектаў.

Праводзяцца мерапрыемствы па аднаўленні электразабеспячэння.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула