БЕЛ Ł РУС

Аўтагіганты кінулі выклік Tesla. Кампанія губляе рынкі

14.03.2021 / 14:34

Nashaniva.com

Амерыканская Tesla Inc губляе кантроль над найважнейшымі рынкамі праз тое, што аўтагіганты наладжваюць вытворчасць электрамабіляў у прамысловых маштабах, паведамляе The Wall Street Journal.

Долю рынку ў Tesla у Азіі адваёўвае амерыканская кампанія Ford Motor Co., якая нядаўна выпусціла свой першы электрычны красовер Mustang Mach-E. У Еўропе, на найбуйнейшым у свеце рынку электракараў, аўтаканцэрн Volkswagen AG (VW) абагнаў Tesla летась.

Доля Tesla у мінулым годзе складала каля 79%, а ў лютым знізілася да 69%. Пры гэтым на долю Mustang Mach-E прыйшлося 12% усіх цалкам электрычных транспартных сродкаў, пастаўленых у ЗША ў мінулым месяцы.

Кліенты ў Заходняй Еўропе зарэгістравалі каля 98 тысяч аўтамабіляў Tesla у 2020 годзе, што прыкладна на 11% менш, чым у 2019 годзе, у той час як агульная колькасць рэгістрацый цалкам электрычных транспартных сродкаў павялічылася больш чым у два разы. Доля Tesla на рынку ўпала прыкладна да 13% у 2020 годзе з прыкладна 31% годам раней.

Хоць канкурэнтам і ўдалося прабіцца на некаторыя рынкі, бізнэс Tesla працягвае расці. Летась кампанія прадала амаль паўмільёна аўтамабіляў па ўсім свеце, што больш чым на трэць перавышае паказчык 2019 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула