БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, каго ў Мінску будуць прышчапляць кітайскай вакцынай

16.03.2021 / 13:21

Nashaniva.com

Прышчапіць кітайскай вакцынай Vero кампаніі Sinopharm, якая паступіла ў Беларусь як гуманітарная дапамога, плануюць каля 8 тыс. чалавек. Пра гэта Мінск-навінам паведаміла галоўны доктар Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Ярмак.

— Гэтая вакцына інактываваная, створаная на аснове «забітага» віруса — адзначыла С. Ярмак. — Таму лічыцца прыдатным варыянтам для вакцынацыі людзей, якім болей за 60 гадоў, у першую чаргу тых, хто працуе і жыве ва ўстановах з кругласутачным знаходжаннем. З улікам гэтага факта і праводзіцца размеркаванне вакцын у гэтых установах. У Партызанскім і Цэнтральным стацыянарных сацыяльных устаноў больш, чым у іншых раёнах сталіцы. Адпаведна, і колькасць вакцын ў згаданыя два раёны выдзелена большая, чым у Заводскі, Ленінскі, Маскоўскі і іншыя.

Паводле яе слоў, прышчапляць вакцынай Sinopharm будуць таксама медыцынскіх работнікаў, работнікаў адукацыі і сацыяльнай сферы.

Вакцынацыя пройдзе ў два этапы — спачатку ў арганізм уводзяць першы кампанент прэпарата, праз тры тыдні — другі. У сталічнай 39-й паліклініцы ўжо пачалі прывіваць кітайскай вакцынай. На чарзе — іншыя ўстановы аховы здароўя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула