БЕЛ Ł РУС

Сарказі зноў пойдзе пад суд

17.03.2021 / 14:10

Nashaniva.com

Le Parisien

Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, раней асуджаны па справе аб карупцыі, зноў пойдзе пад суд — гэтым разам па абвінавачванні ў растраце і махінацыях падчас сваёй кампаніі па перавыбранні ў 2012 годзе, паведамляе lenta.ru.

Паведамляецца, што ён перавысіў бюджэт у выніку праваленай кампаніі на 24 мільёны даляраў — за кошт празмернага афармлення мітынгаў і сустрэч з прыхільнікамі. Каб кампенсаваць выдаткі, работнікам ягонага штаба давялося пайсці на фінансавыя махінацыі з падстаўнымі рахункамі.

Сам былы французскі лідар сцвярджае, што быў не ў курсе таго, што адбываецца. Калі яго прызнаюць вінаватым, яму пагражае да года турэмнага зняволення і штраф прыкладна 4,5 тысячы даляраў.

1 сакавіка Парыжскі суд прысудзіў Сарказі да трох гадоў пазбаўлення волі, прычым адзін год рэальнага зняволення ў турме, па справе аб карупцыі і гандлі уплывам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула