БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Маладзечна з маленькім сынам паляцела ў Егіпет і перастала выходзіць на сувязь

18.03.2021 / 14:52

Nashaniva.com

Міліцыя Маладзечна шукае шасцігадовага хлопчыка і яго маці, якія паляцелі на адпачынак і не вярнуліся.

Па словах заяўніка — бацькі дзіцяці — у канцы лютага шасцігадовае дзіця з мамай адляцелі ў Егіпет. Штодня былая жонка выходзіла з мінчуком на сувязь у месенджары, а праз некаторы час зносіны спынілася. Дадому яны павінны былі вярнуцца 7 сакавіка.

Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне дзіцяці і яго маці, просім звярнуцца ў Маладзечанскае РАУС па тэлефонах: (8 025) 997-91-18, (8 0176) 58-05-6, (8 0176) 77-16-56, 102.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула