БЕЛ Ł РУС

Памёр пісьменнік Георгі Вайнер

12.06.2009 / 23:17

Nashaniva.com

Разам з братам Аркадзем напісаў некалькі дэтэктыўных раманаў, якія карысталіся шалёнай папулярнасцю ў СССР, у тым ліку «Гадзіннік для містэра Келлі», «Візіт да Мінатаўра», «Эра міласэрнасці». Паводле апошняга быў зняты фільм «Месца сустрэчы змяніць нельга».

У пятніцу ў нью-ёрскай бальніцы пасля цяжкой і працяглай хваробы памёр знакаміты расійскі пісьменнік і сцэнарыст Георгі Вайнер.

Яму быў 71 год. Нарадзіўся 10 лютага 1938 г. у Маскве.

Разам з братам Аркадзем напісаў некалькі дэтэктыўных раманаў, якія карысталіся шалёнай папулярнасцю ў СССР, у тым ліку «Гадзіннік для містэра Келлі», «Візіт да Мінатаўра», «Эра міласэрнасці».

Паводле апошняй кнігі Станіслаў Гаварухін зняў фільм-хіт, які можна глядзець з любой серыі і ў любым парадку -- «Месца сустрэчы змяніць нельга».

Сам Георгі Вайнер напісаў больш за 150 кніг і 22 сцэнары да фільмаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула