БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік ЕС заклікаў Пуціна вызваліць Навальнага і выконваць правы чалавека

22.03.2021 / 18:29

Nashaniva.com

Кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным выказаў меркаванне, што адносіны ЕС і РФ знаходзяцца на нізкім узроўні. Пра гэта гаворыцца ў заяве рады ЕС па выніках размовы, піша ТАСС.

«Кіраўнікі абмеркавалі адносіны ЕС і Расіі, — адзначаецца ў ёй. — Старшыня [Еўрарады Шарль] Мішэль выказаў меркаванне, што адносіны ЕС і Расіі знаходзяцца на нізкім узроўні, і пацвердзіў падыход ЕС [да Расіі] па пяці кіруючых прынцыпах, заснаваных на асноўных каштоўнасцях ЕС».

«Пяць кіроўных прынцыпаў» уключаюць у сябе, у прыватнасці, выкананне мінскіх пагадненняў у пытанні сітуацыі на ўсходзе Украіны, усталяванне цесных кантактаў ЕС з краінамі СНД, супрацьдзеянне Маскве пры выбарачным супрацоўніцтве з ёй па некаторых пытаннях.

У заяве Еўрапейскай рады таксама гаворыцца, што «цяпер у многіх галінах існуюць рознагалоссі» паміж Расіяй і ЕС. Пры гэтым «іншы кірунак» у адносінах бакоў, лічаць у Брусэлі, магчымы толькі пры «ўстойлівым прагрэсе «ў выкананні Мінскіх пагадненняў і «павазе правоў чалавека». У гэтым кантэксце, адзначаецца ў заяве, «Шарль Мішэль паўтарыў заклік ЕС да расійскіх уладаў вызваліць спадара Навальнага».

Чытайце таксама: Пуцін абмеркаваў з кіраўніком ЕС «Спутнік V», Данбас і Беларусь

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула