БЕЛ Ł РУС

На поўначы Расіі лавіна накрыла турыстаў — загінула дзяўчынка

22.03.2021 / 20:23

Nashaniva.com

Лавіна сышла ў Мурманскай вобласці РФ у раёне Аленягорска. У месцы сходу лавіны магла знаходзіцца турыстычная група з 15 чалавек, паведамілі ТАСС мясцовыя ўлады.

Дзяўчынка, якая апынулася пад снегам у выніку сходу лавіны ў Мурманскай вобласці, загінула, нягледзячы на намаганні па рэанімацыі, паведамілі ТАСС у прэс-службе СК па рэгіёне.

Надзвычайнае здарэнне адбылося за 5 км ад станцыі Імандра Мурманскай вобласці, дзе праходзяць лыжныя маршруты. Паводле даных крыніцы, турысты заявілі адзін маршрут, але пайшлі па іншым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула