БЕЛ Ł РУС

Пры ўездзе ва Украіну цяпер патрабуецца адмоўны тэст

23.03.2021 / 14:6

Nashaniva.com

Кабінет міністраў зрабіў больш жорсткімі правілы ўезду ва Украіну. Цяпер абавязковым будзе наяўнасць ПЛР-тэсту на каранавірус, паведамляе РБК-Украіна.

Фота Дзяржаўнай памежнай службы

Пра гэта на брыфінгу заявіў міністр аховы здароўя Максім Сцяпанаў.

«Нягледзячы на тое, з якой краіны прыбывае грамадзянін, усе павінны будуць падаць даведку аб правядзенні тэставання метадам ПЛР не пазней за 48 гадзін. З адмоўным вынікам гэтага тэсту», — паведаміў Сцяпанаў.

У выпадку адсутнасці тэсту або станоўчага выніку людзі абавязаны прайсці самаізаляцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула