БЕЛ Ł РУС

За перамовы з уладай прагаласавала ўжо болей за 700 тысяч беларусаў 

23.03.2021 / 16:47

Nashaniva.com

Больш за 700 тысяч чалавек паўдзельнічалі ў галасаванні наконт перамоваў па вырашэнні крызісу ў Беларусі, ініцыянаваным Святланай Ціханоўскай.

18 сакавіка Святлана Ціханоўская выступіла з відэазваротам да беларусаў, у якім заклікала іх прагаласаваць на платформе «Голас» за перамовы з уладай.

Каб прагаласаваць неабходна ўсталяваць чат-бот платформы «Голас» або адразу прагаласаваць, калі ён ужо ўсталяваны. Галасаванне будзе ананімным.

Галасаванне скора стала самым папулярным на платформе. Ініцыятыву правесці мірныя перамовы і новыя выбары ў 2021 годзе падтрымалі ЕС і ЗША.

19 сакавіка, калі колькасць галасоў дасягнула соцень тысяч, доступ да сайта «Голас» быў «абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі».

Але абмежаваць доступ да тэлеграм-канала «Голасу» і чат-бота тэхнічнай магчымасці няма, таму галасаванне працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула