БЕЛ Ł РУС

Чарговы «допыт» Гладкай: дзяўчына вымушаная апраўдвацца, што размаўляе па-беларуску

26.03.2021 / 15:07

Nashaniva.com

25 сакавіка па тэлеграм-каналах шырока разышлося відэа, на якім відаць, як падчас гутаркі інтэрв'юера з Нінай Багінскай на заднім плане амапаўцы выхопліваюць дзяўчыну з фотаапаратам. 

Ужо ў РУУСе прапагандыстка з «СБ» Людміла Гладкая запісала размову з затрыманай.

Яе завуць Марыя Ціханава, ёй 23 гады, яна родам з Магілёва. Дзяўчына навучаецца ў маскоўскім Інстытуце сучаснага мастацтва па спецыяльнасці «Рэжысура кіно і тэлебачання» і ў Мінску здымае курсавую працу, прысвечаную жанчынам у сучасных рэаліях. Цэнтральнай асобай сваёй работы Марыя абрала Ніну Багінскую. 

Гладкая задала Ціханавай каля 10 пытанняў, і гэта былі пытанні, уласцівыя міліцэйскаму допыту: нешта з наездам, нешта з жаданнем падлавіць паддопытнага.

Адзінаццатым пытаннем стала тое, чаму Ціханава размаўляла з гераіняй па-беларуску.

«На відэа, — шчыра кажучы, мы яго трошкі паглядзелі, — там чуваць, што гаворыце на беларускай мове…» — здзівілася Гладкая.

«Так, канечне, бо я з Беларусі, з Магілёва, раней вучылася ў Мінску і беларуская мова мая родная», — шчыра адказала Марыя Ціханава. 

26 сакавіка суддзя Цэнтральнага суда горада Мінска Дзмітрый Карсюк арыштаваў студэнтку з Масквы на 15 сутак. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула