Сіноптыкі: 29 сакавіка — да + 13
29 сакавіка ў Беларусі чакаецца павелічэнне воблачнасці, месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет.
Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага. Максімальная тэмпература паветра +7..+13°С.
У Мінску чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні, слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра раніцай -1..+1°С, днём +9.. +11°С, увечары +5.. +7°С.