БЕЛ Ł РУС

У Чэхіі выявілі новы штам каранавіруса

29.03.2021 / 07:44

Nashaniva.com

Супрацоўнікі спецыялізаванай лабараторыі Elisabeth Pharmacon у горадзе Брно выявілі новы штам каранавіруса, паведамляе РБК са спасылкай на Чэшскае тэлебачанне.

Спецыялісты сцвярджаюць, што новая мутацыя не небяспечнейшая за брытанскі або паўднёваафрыканскі штамы COVID-19. У цяперашні час працягваюцца даследаванні новага штаму, паведамілі навукоўцы.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), у Чэхіі з пачатку пандэміі каранавірусам заразіліся больш за 1,5 млн чалавек. Памерлі ад інфекцыі 25 874 чалавекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула