БЕЛ Ł РУС

Некаторыя асуджаныя за 25 сакавіка замест 15 сутак могуць адбыць у Жодзіне больш

29.03.2021 / 09:58

Nashaniva.com

Праваабаронцы паведамляюць, што некаторыя асуджаныя за 25 сакавіка замест 15 сутак могуць адбыць у Жодзіне больш на 5-10 сутак.

Так Ягора Цыгвінцава і Андрэя Шэршаня асудзілі на 15 сутак, але паводле спісаў з Жодзіна, выйдуць яны толькі праз 25 сутак — 19 красавіка. А Паўла Стэльмаха, якога асудзілі на 15 сутак, выпусцяць толькі 14 красавіка — праз 20 сутак.

Праваабаронцы просяць родных і блізкіх гэтых людзей звязацца з імі, каб высветліць абставіны гэтых супярэчнасцяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула