БЕЛ Ł РУС

У Мінску заўтра да +16, а ў Брэсце наогул да +21

30.03.2021 / 12:30

Nashaniva.com

Апошні дзень сакавіка будзе вельмі цёплым

Фота Надзеі Бужан

Ападкаў у сераду не чакаецца, хіба ўначы і раніцай па ўсходзе краіны.

У Брэсце, паводле pogoda.by, у сераду будзе да +21, у Гродне +18. У Мінску да +16.

Цёпла будзе і ў чацвер. 

Потым пахаладае. Перад каталіцкім Вялікаднем часта халадае. У Мінску на выходных нават прагназуюць мокры снег.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула