БЕЛ Ł РУС

Двух магілёўцаў, затрыманых пасля Дня Волі, адправілі даседжваць «суткі» са жніўня

30.03.2021 / 19:56

Nashaniva.com

Як паведамляюць праваабаронцы, затрыманых 26 сакавіка магілёўцаў Дзмітрыя Карпянкова і Віктара Шаўцова забралі даседжваць суткі адміністрацыйнага арышту, якія засталіся ў тых пасля «амністыі» 14 жніўня.

Карпянкова забралі з працы — сілавікі паведамілі, што яму неабходна падпісаць нейкія дакументы, якія тычацца ягонага выхаду з-пад варты 14 жніўня, аднак у выніку пакінулі даседжваць трое сутак арышту, і на волю мужчына выйшаў 29 сакавіка.

Шаўцова затрымалі 25 сакавіка, але адпусцілі, а на наступны дзень забралі — таксама «даседжваць» суткі арышту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула