БЕЛ Ł РУС

Затрыманых прадстаўнікоў «Саюза палякаў Беларусі» прызналі палітычнымі зняволенымі

31.03.2021 / 19:14

Nashaniva.com

25 сакавіка стала вядома, што Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусі распачала ў дачыненні да старшыні незарэгістраванага ў Беларусі Саюза палякаў Анжалікі Борыс, а таксама прадстаўнікоў дадзенай арганізацыі Андрэя Пачобута, Ірэны Бярнацкай, Марыі Цішкоўскай і Ганны Панішавай крымінальную справу па частцы 3 артыкула 130 КК Рэспублікі Беларусі (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб).

Праваабаронцы прызналі іх палітычнымі вязнямі. Цяпер іх у Беларусі 325.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула