БЕЛ Ł РУС

Крымінальная справа Міхаіла Снегіра налічвае 38 тамоў

16.06.2009 / 10:39

Nashaniva.com

Экс-пракурору Мінскай вобласці, нагадаем, прад’яўлена абвінавачанне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (арт. 424), хабар (арт. 430), захоўванне боепрыпасаў (арт. 295).

Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў Вярхоўным судзе, які [Вярхоўны суд] прыступіў да вывучэння крымінальнай справы экс‑пракурора Мінскай вобласці.

Нагадаем, што Міхаілу Снегіру прад’яўлена абвінавачанне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (арт. 424), хабар (арт. 430), захоўванне боепрыпасаў (арт. 295).

Крымінальная справа па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі супрацоўнікамі органаў пракуратуры, па якой у якасці падазронага праходзіў у тым ліку Снегір, была распачата 14 лістапада 2008 года. Неўзабаве былы пракурор быў затрыманы і змешчаны ў следчы ізалятар Мінска.

13 красавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска адмовіўся задаволіць скаргу абароны Снегіра па пытанні змены яму меры стрымання, дадае БелаПАН.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула