БЕЛ Ł РУС

Еўракамісія падала ў суд на Польшчу

1.04.2021 / 16:01

Nashaniva.com

Еўрапейская камісія абвясціла, што падала пазоў супраць польскага ўрада ў Еўрапейскі суд, вышэйшую судовую інстанцыю Еўропы, за падрыў незалежнасці судовай сістэмы гэтай краіны з дапамогай закона аб рэформе, прынятага ў 2019 годзе, піша Радыё Свабода.

Еўракамісія — выканаўчы орган ЕС — таксама папрасіла Еўрапейскі суд прыняць меры, якія забяспечвалі б недапушчэнне прымянення гэтага закону на час разгляду пазову.

Закон Польшчы, які ўступіў у сілу ў лютым 2020 года, не дазваляе суддзям перадаваць пытанні права ў Еўрапейскі суд і стварае спецыяльны орган, Дысцыплінарную палату Вярхоўнага суда, якая кіруе суддзямі без уліку заканадаўства ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула