БЕЛ Ł РУС

Шматдзетнага бацьку арыштавалі на 30 сутак за БЧБ-стужку на антэне арандаванага аўтамабіля

5.04.2021 / 16:12

Nashaniva.com

Сёння каля 7:30 раніцы быў затрыманы Дзяніс Букаткін. Прычына — адна БЧБ-стужка на машыне.

У Фрунзенскім РУУСе на мужчыну склалі пратакол па ч. 3 арт. 24.23 КаАП за «пікетаванне шляхам размяшчэння на антэне аўтамабіля БЧБ-стужкі», паведамляе spring96.org.

На судзе Дзяніс растлумачыў, што гэты аўтамабіль ён даўно ўзяў у арэнду для працы. Стужку з антэны не здымаў, бо яна яму не замінала.

Суддзя Марыя Ярохіна палічыла, што па адным пратаколе для бацькі траіх дзяцей пакараннем будзе арышт 30 сутак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула