БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы распрацавалі гульню, каб паказаць хібы распазнавання эмоцый штучным інтэлектам

5.04.2021 / 20:38

Nashaniva.com

Тэхналогія, прызначаная для ідэнтыфікацыі чалавечых эмоцый, становіцца ўсё больш папулярнай, што выклікае занепакоенасць сярод навукоўцаў.

Фота The Guardian

Тэхналогія распазнавання эмоцый ператвараецца ў вялізную індустрыю. З аднаго боку, такія тэхналогіі могуць быць карыснымі ў розных сітуацыях: ад забеспячэння бяспекі дарожнага руху да маркетынгавых даследаванняў. Але даследчыкі перакананыя, што такія тэхналогіі не толькі ўздымаюць праблемы канфідэнцыяльнасці, але і з’яўляюцца недакладнымі.

Даследчыкі з Кембрыджскага ўніверсітэта стварылі вэб-сайт Emojify.info, дзе анлайн-гульні дэманструюць магчымасці штучнага інтэлекту ў распазнаванні эмоцый чалавека, паведамляе The Guardian.

У адной гульні карыстальніку прапаноўваецца паказаць любую эмоцыю, а сістэма з дапамогай вэб-камеры камп’ютара спрабуе яе распазнаць.

Другая гульня паказвае, як сістэма вызначае кантэкст той ці іншай эмоцыі.

Галоўная мэта даследчыкаў — павысіць узровень дасведчанасці людзей пра магчымасці і абмежаванні такіх тэхналогій. Больш за тое, стваральнікі імкнуцца паспрыяць больш шырокаму абмеркаванню ў грамадстве выкарыстання сістэм распазнавання эмоцый.

Тэхналогія ідэнтыфікацыі эмоцый можа выкарыстоўвацца ў розных сферах. Аднак, па меркаванні экспертаў, людзям трэба ўлічваць пытанні дакладнасці, прадузятасці і этычнасці. Многія праваабаронцы лічаць, што такія сістэмы супярэчаць правам чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула